Міграцыйны крызіс: Папа прыме 80 еўрапейскіх мэраў | Друк |
Дзяржава Ватыкан
05.12.2016 11:55

80 мэраў еўрапейскіх гарадоў збяруцца 9–10 снежня ў Ватыкане на сустрэчу, прысвечаную праблемам бежанцаў і мігрантаў. Форум, арганізаваны Папскай акадэміяй навук, пройдзе на тэму «Еўропа: бежанцы — нашы браты».

«Гэты саміт быў скліканы, каб прыцягнуць міжнародную ўвагу да праблемы павелічэння колькасці бежанцаў на нашай планеце, якая пагражае сусветнай стабільнасці», — гаворыцца ў спецыяльным паведамленні Залы Друку Апостальскай Сталіцы. На сёння ва ўсім свеце налічваецца 125 мільёнаў бежанцаў.

У першы дзень сустрэчы яе ўдзельнікі будуць прыняты на аўдыенцыі Папам Францішкам. У выніку форуму плануецца вызначыць напрамкі дзейнасці еўрапейскіх гарадскіх адміністрацый для належнага прыняцця людзей, якія ратуюцца ад войнаў, насілля і беднасці.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
(VGr)

 
© 2003-2024 Catholic.by