Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Пасад: вада можа стаць прычынай трэцяй сусветнай вайны
Дзяржава Ватыкан
25.11.2016 13:46

На тэму міру і міжнароднай бяспекі выступіў у ААН пастаянны назіральнік Святога Пасаду пры гэтай арганізацыі ў Нью-Ёрку арцыбіскуп Бэрнардзіто Ауса.

Іерарх выказаў занепакоенасць, што прыдатнасць прэснай вады змяншаецца, хоць вада і пакрывае дзве трэці паверхні Зямлі. У некаторых рэгіёнах гэты рэсурс заўсёды быў недастатковым, а прычынай гэтаму — геаграфічнае становішча.

Дэградацыя навакольнага асяроддзя, як падкрэсліў арцыбіскуп Ауса, «атручвае ваду, а кліматычныя змены парушаюць гідралагічны цыкл».

Многія эксперты мяркуюць, што менавіта вада стане прычынай трэцяй сусветнай вайны. Пра гэта казаў і Папа Францішак у лістападзе 2014 года падчас аднаго з выступленняў у Рыме. У энцыкліцы аб экалогіі «Laudato si'» Святы Айцец таксама адзначае першаснае значэнне пітной вады для дабрабыту грамадства.

Асаблівую ўвагу прадстаўнік Святога Пасаду ў ААН надаў пытанню «якасці вады, дасяжнай для бедных». Штодзённа хваробы, звязаныя менавіта з вадой — дызентэрыя і халера, — становяцца адной з галоўных прычын смяротнасці, перш за ўсё сярод нованароджаных і дзяцей.

Можна чакаць, што кантроль над вадой з боку буйнейшых сусветных кампаній ператворыцца ў адзін з асноўных фактараў канфлікту ў нашу эпоху. Прыватызацыя вады можа прывесці да абмежавання доступу бедных да яе.

Паводле sib-catholic.ru
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.