Ватыкан і Аргенціна адкрыюць доступ да архіўных дакументаў 1976-1983 гадоў | Друк |
Дзяржава Ватыкан
26.10.2016 10:53

Ватыкан і Каталіцкі Касцёл у Аргенціне скончылі «працэс арганізацыі і алічбоўкі» архіўных дакументаў, якія адносяцца да перыяду дыктатуры 1976-83 гг, і ў бліжэйшы час зробяць іх дасяжнымі для ахвяр і іх родных.

Як адзначаецца ў сумеснай заяве Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Аргенціне і Дзяржаўнага сакратарыяту Ватыкана, гэтая работа была выканана ў адпаведнасці з рашэннем і ўказаннем Папы Рымскага.

У дакуменце таксама гаворыцца, што ахвяры, родныя зніклых без звестак і зняволеных у перыяд дыктатуры, а таксама прадстаўнікі духавенства змогуць у бліжэйшы час атрымаць доступ да дакументаў, якія захоўваюцца ў «архівах біскупскай канферэнцыі ў Аргенціне, дзяржаўным сакратарыяце Ватыкана і Апостальскай нунцыятуры ў Буэнас-Айрэсе».

Адпаведнае рашэнне было прыняла пасля пасяджэння выканаўчай камісіі ККБ у Аргенціне 15 кастрычніка, у якім прыняў удзел Дзяржсакратар Ватыкана кардынал П’етро Паралін.

У часы дыктатуры, паводле даных міжнародных няўрадавых арганізацый, у Аргенціне без звестак зніклі каля 30 тысяч чалавек. У краіне былі забаронены прафсаюзы і забастоўкі, фактычна не дзейнічала судовая ўлада і былі абмежаваны правы грамадзян.

Паводле ria.ru (IL)


 
© 2003-2024 Catholic.by