У Ватыкане назвалі лаўрэатаў «Прэміі Ратцынгера» | Друк |
Дзяржава Ватыкан
19.10.2016 11:59

Лаўрэатамі сёлетняй «Прэміі Ратцынгера» сталі кс. Інас Біфі з Італіі і Іяаніс Курэмпелес з Грэцыі. Уручэнне ўзнагароды, якую называюць таксама Нобелеўскай прэміяй па тэалогіі, адбудзецца 26 лістапада ў Ватыкане.

Ксёндз прэлат Інас Біфі з’яўляецца сусветна вядомым тэолагам і літургістам, членам Папскай акадэміі св. Тамаша Аквінскага, аўтарам шматлікіх кніг. Іяаніс Курэмпелес, праваслаўны, выкладае на факультэце тэалогіі Універсітэта Арыстоцеля ў Салоніках.

«Прэмію Ратцынгера» ў 50 тыс. еўра прызнае з 2011 г. «Ватыканскі фонд Ёзафа Ратцынгера – Бэнэдыкта XVI», заснавальнікам якога з’яўляецца сам Пантыфік на пенсіі. Фонд ставіць перад сабой навуковыя мэты па папулярызацыі тэалогіі, з асаблівым акцэнтам на Святое Пісанне, патрыстыку і фундаментальную тэалогію.

Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё

 
© 2003-2024 Catholic.by