Папскія легаты зачыняць Брамы Міласэрнасці ў базыліках Рыма | Друк |
Дзяржава Ватыкан
17.10.2016 10:02

Святы Айцец прызначыў трох легатаў, якія 13 лістапада 2016 г. падчас урачыстай святой Імшы на заканчэнне Надзвычайнага Юбілейнага Года Міласэрнасці здзейсняць сімвалічную цырымонію закрыцця Брам Міласэрнасці ў трох папскіх базыліках Рыма.

Згодна з рашэннем Пантыфіка, абвешчаным 15 кастрычніка, Брамы Міласэрнасці ў рымскай базыліцы св. Яна на Латэране зачыніць арцыпрэзбітэр святыні кардынал Агасціно Валіні. Адпаведную цырымонію ў рымскай базыліцы Санта Марыя Маджорэ здзейсніць яе арцыпрэзбітэр кардынал Сантас Абрыл-і-Кастэлья.

Брамы Міласэрнасці папскай базылікі св. Паўла за Мурамі будуць зачынены арцыпрэзбітэрам сабора кардыналам Джэймсам Харві.

Святочная літургія з цырымоніяй закрыцця Брамаў Міласэрнасці ва ўсіх трох базыліках адбудзецца 13 лістапада 2016 г. Праз тыдзень, 20 лістапада, Пантыфік асабіста зачыніць Брамы Міласэрнасці ў базыліцы св. Пятра.

Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё

 
© 2003-2024 Catholic.by