Другі альбом хору Сікстынскай капэлы прысвечаны тэме міласэрнасці | | Друк | |
Дзяржава Ватыкан |
07.10.2016 15:09 |
7 кастрычніка ў Зале Друку Святога Пасаду адбылася прэзентацыя кампакт-дыска з творам «Missa Papæ Marcelli» італьянскага кампазітара эпохі Рэнесанса Джавані П’ерлуіджы Палестрына ў выкананні хору Папскай музычнай Сікстынскай капэлы. Рашэнне выпусціць дыск са знакамітай «Месай Папы Марчэла» невыпадковае, адзначыў Прэфект Папскага дома арцыбіскуп Георг Генсвайн. Гэта спосаб у музычнай форме падкрэсліць Надзвычайны Год Міласэрнасці, які мы перажываем дзякуючы пажаданню Папы Францішка, бо менавіта міласэрнасць з’яўляецца галоўнай тэмай кампазіцыі, патлумачыў іерарх падчас прэзентацыі.
|