Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Новы кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы даў першае інтэрв'ю
Дзяржава Ватыкан
12.07.2016 16:15

Новапрызначаны кіраўнік Прэс-службы Святога Пасаду ў першым інтэрв’ю Ватыканскаму радыё падзяліўся думкамі аб сваім прызначэнні, будучай працы, усё больш міжнароднай камунікацыі Касцёла, асобе свайго папярэдніка.

Грэг Бёрк прызнаўся, што адчувае энтузіязм на пачатку свайго служэння ў якасці кіраўніка ватыканскай прэс-службы, але ў той жа час за ім хаваецца і пэўны страх, бо праца не простая. Па словах новапрызначанага кіраўніка Прэс-службы, журналісцкая прафесія, канешне, паслужыць тут вялікай дапамогай, але гэта не ўсё, новае заданне значна складаней.

Бёрк, амерыканец паводле паходжання, нагадаў, што яго намесніцай Папа прызначыў іспанскую журналістку Палому Гарсія Овехера, і адначыў, што ў гэтым крыецца паняцце «міжнароднасці», якое становіцца ўсё больш і больш актуальным для Святога Пасаду. Каталіцкі Касцёл па сваёй прыродзе з’яўляецца ўніверсальным, заўважыў новы дырэктар і дадаў: «Калі вы хочаце гаварыць са светам, вы таксама павінны гаварыць па-англійску, няма ніякіх сумневаў».

«Бязмежная цярпліваць» — гэта тая рыса, якую новы кіраўнік ватыканскай Прэс-службы цэніць найбольш у сваім папярэдніку а. Фэдэрыко Ламбардзі. Акрамя таго, Грэг Бёрк выкарыстаў у адносінах да а. Ламбардзі англійскае слова «gracious», якое ўтрымлівае і дабрыню, і ласкавасць. «Яму заўсёды ўдаецца быць вельмі добрым у адносінах да людзей, вельмі адкрытым, пры гэтым ён абсалютна адданы Святому Айцу праз сваю працу. Я спадзяюся, што — прынамсі часткова — буду мець гэтыя вартасці!» — сказаў новы кіраўнік Прэс-службы.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.