Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Ватыканскія Музеі распавядуць пра культуры абедзвюх Амерык на новай выстаўцы
Дзяржава Ватыкан
21.06.2016 12:17

Першыя экспанаты для этнаграфічнай калекцыі Ватыкана былі атрыманыя ў 1691 годзе, калі двор Пантыфіка атрымаў падарункі з Мексікі. Адным з іх быў каменны змей Кецалькаатль, які ўвасабляў бога індзейцаў-ацтэкаў.

Зараз Ватыканскія Музеі адкрываюць выстаўку, прысвечаную якраз гісторыі і культуры карэнных народаў Амерыкі. Адначасова выходзіць кніга «Амерыкі» — пра паўночную і паўднёвую часткі вялікага кантынента.


Ацтэкская карціна на рэлігійную тэму.

«Большасць артэфактаў у Ватыканскім этналагічным музеі паходзіць з 1925 года, калі Папа Пій ХІ арганізоўваў выстаўку, каб пазнаёміць еўрапейцаў з іншымі культурамі. Тады Пантыфік звярнуўся да місіянераў па ўсім свеце, каб яны захоўвалі мясцовую культурную спадчыну», — распавядае гісторык і суаўтар кнігі Кацярына Айгнер.

Выстаўка і аднайменная кніга пакажуць, як культуры ўвесь час змяняюцца, што адлюстроўваецца ў мастацтве народаў. Маскі, вопратка, прадметы гаспадаркі і статуі паказваюць, як продкі сучасных амерыканцаў існавалі і разумелі свет да прыняцця хрысціянства.

Карціна амерыканскага мастака XIX ст. Джона Вандэрліна «Высадка Калумба»

Romereports.com (АлГ)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.