Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У кастрычніку 2016 г. у Ватыкане кананізуюць пяць благаслаўлёных
Дзяржава Ватыкан
20.06.2016 16:25

Святы Айцец Францішак 20 чэрвеня ўзначаліў Звычайны кансісторый па кананізацыйных справах. Падчас яго было прынята рашэнне адносна кананізацыі 16 кастрычніка 2016 г. пяці благаслаўлёных.

У іх ліку: а. Саламон Леклерк з Кангрэгацыі Братоў хрысціянскіх школ, мучаніка антыкаталіцкага пераследу эпохі Французскай рэвалюцыі; біскуп Мануэль Гансалес Гарсія, заснавальнік Эўхарыстычнага саюза ўзнагароджання і Кангрэгацыі Эўхарыстычных Місіянерак з Назарэта; кс. Людовік Павоня, заснавальнік Кангрэгацыі Сыноў Марыі Беззаганна Зачатай; кс. Альфонс Марыа Фуск, заснавальнік Кангрэгацыі Сясцёр св. Яна Хрысціцеля; сястра Элізабета ад Найсвяцейшай Тройцы з Ордэна Кармэлітанак Босых.

Акрамя таго падчас кансісторыя чатыры кардыналы-дыяканы былі ўзняты да ступені кардыналаў-прэзбітэраў.

Гаворка ідзе пра 80-гадовага амерыканскага кардынала Уільяма Джозэфа Леваду, прэфекта на пенсіі Кангрэгацыі веравучэння; 81-гадовага славенскага кардынала Франца Родэ, прэфекта на пенсіі Кангрэгацыі па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця; 90-гадовага італьянскага кардынала Андрэа Кардэра, архіпрэзбітэра на пенсіі базылікі св. Паўла за Мурамі і 92-гадовага французскага кардынала Альберта Вануа, былога сакратара Папскай біблійнай камісіі. Іх тытулярныя дыяконіі былі ўзняты «pro hac vice» да ступені тытулярных касцёлаў.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.