Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Кардынал П’етро Паралін прыбыў з візітам ва Украіну
Дзяржава Ватыкан
16.06.2016 11:27

Дзяржсакратар Папы Францішка кардынал П’етро Паралін наведае шэраг гарадоў Украіны 15-20 чэрвеня ў межах афіцыйнага візіту ва Украіну.

Як паведамляе Ватыканскае радыё, Дзяржаўны Сакратар «у сувязі з сур’ёзнасцю сітуацыі» хоча «перадаць салідарнасць Папы» тым, хто церпіць ад вайны ва Украіне, незалежна ад іх веры і паходжання.

Кардынал П’етро Паралін наведае Кіеў і Запарожжа, якія знаходзяцца бліжэй да зоны канфлікту.

Раней Папа Францішак заснаваў спецыяльны камітэт па размеркаванні ахвяраванняў для ўкраінцаў, якія пацярпелі ад баявых дзеянняў у Данбасе.

У адказ на асабісты зварот Пантыфіка 24 красавіка ў касцёлах Еўропы былі сабраны ахвяраванні для пацярпелых ад канфлікту на ўсходзе Украіны.

Паводле «Интерфакс»,

(MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.