Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У дзіцячым шпіталі Ватыкана адкрылася найноўшае аддзяленне трансплантацыі касцявога мозгу
Дзяржава Ватыкан
16.06.2016 10:13

У дзіцячым шпіталі Bambino Gesù, які належыць Святому Пасаду, адкрылася аддзяленне трансплантацыі касцявога мозгу, якое атрымала самае сучаснае медыцынскае абсталяванне.

Шпіталь Bambino Gesù займае першае месца ў Еўропе па колькасці трансплантацый — ад 140 да 150 у год. Гэта чвэрць усіх трансплантацый, якія адбываюцца ў Італіі.

У новым аддзяленні маленькія пацыенты змогуць атрымаць усю неабходную дапамогу, каб змагацца з цяжкімі формамі раку і наступствамі генетычных хваробаў.

У Bambino Gesù дзейнічае сістэма, якая заснавана на максімальным клопаце аб здароўі пацыента — як фізічным, так і псіхічным, як індывідуальным, гэтак і сямейным. Тут лечаць дзяцей не толькі з Італіі, але і дзяцей з іншых краін.

У распараджэнні дзяцей-замежнікаў ёсць культурныя пасрэднікі, якія стараюцца ва ўсім дапамагчы як хворым дзецям, так і іх бацькам.

Руская рэдакцыя Ватыканскага радыё (АлГ)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.