Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Дакумент пра харызмы і служэнне прэзентуюць у Ватыкане
Дзяржава Ватыкан
08.06.2016 15:29

14 чэрвеня ў Ватыкане будзе прадстаўлены ліст Кангрэгацыі Веравучэння да біскупаў Каталіцкага Касцёла «Iuvenescit Ecclesia». «Дакумент прысвечаны ўзаемасувязі паміж іерархічнымі і харызматычнымі дарамі для жыцця і місіі Касцёла», — паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы.

Гаворка ідзе пра ўзаемаадносіны паміж біскупамі і святарамі, манаскiмі супольнасцямі і касцёльнымі рухамі.

Падчас прэзентацыі, якая пройдзе ў Зале Друку, запланавана выступленне, між іншымі, прэфекта Кангрэгацыі Веравучэння кардынала Герхарда Людвіга Мюлера і прэфекта Кангрэгацыі па справах Біскупаў кардынала Марка Уэле.

«Пытанне ўзаемасувязі паміж іерархічнымі і харызматычнымі дарамі закранаў Папа Францішак падчас сваёй студзеньскай прамовы да ўдзельнікаў пленарнага пасяджэння Кангрэгацыі Веравучэння. Адны і другія патрэбныя для Касцёла і свету», — падкрэсліў тады Пантыфік.

Прыкладам такой камплементарнасці з’яўляецца эклезіяльная разнастайнасць, якая існуе як адлюстраванне гарманічнага адзінства Бога, адзінага ў трох Асобах, што і дазваляе каталіцкай супольнасці заставацца Божым народам.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё,

(MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.