Ватыкан хоча скараціць колькасць дыяцэзій у Італіі з 226 да 119 | Друк |
Дзяржава Ватыкан
03.02.2016 12:24
У Італіі на сёння 226 дыяцэзій, і іх колькасць можа быць скарочана амаль у два разы, да 119. Касцёл у Італіі – найбуйнейшы епіскапат у Еўропе і адзін з самых шматлікіх ва ўсім свеце.

Пра такое патрабаванне Ватыкана паведамляе часопіс «Famiglia Cristiana». На сёння ў Італіі пражывае каля 48,5 мільёнаў католікаў. У Германіі пры амаль 24 мільёнах католікаў існуе 27 дыяцэзій. 

Прычынай такой вялікай колькасці дыяцэзій на Апенінскім паўвостраве былі шматлікія заснаванні дыяцэзій у раннехрысціянскай Італіі. 
 
Згодна з інфармацыяй «Famiglia Cristiana» Кангрэгацыя па справах Біскупаў прапанавала рэгіянальным Канферэнцыям Біскупаў Італіі шэраг рэформ, каб да жніўня 2016 года распрацаваць адзіны план па змяншэнні колькасці дыяцэзій.
 
Папа Павел VI у 1964 годзе ўжо звяртаў увагу на ўражваючую колькасць дыяцэзій. Пры гэтым яшчэ 30 гадоў таму Касцёл у Італіі налічваў 325 дыяцэзій, першае буйное скарачэнне было праведзена ў 1986 годзе Папам Янам Паўлам ІІ, што на той час выклікала шматлікія пратэсты. 
 
Папа Францішак падымаў гэтую тэму падчас першых сустрэч з біскупамі Італіі ў маі 2013 года. 
 
Ілья Лапато паводле каталіцкага інфармагенцтва Германіі

 
© 2003-2024 Catholic.by