Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бліжэйшы супрацоўнік Папы падзяліўся думкамі пра сітуацыю мігрантаў
Дзяржава Ватыкан
29.08.2015 18:05

Неабходна адкласці дыскусіі і, аб’яднаўшы сілы, дапамагчы мігрантам, адзначыў Дзяржаўны Сакратар Папы Францішка кардынал П’етро Паралін. Сваімі думкамі аб актуальнай драматычнай сітуацыі бежанцаў бліжэйшы супрацоўнік Папы падзяліўся з журналістамі 29 жніўня падчас візіту ў рымскую клініку «Джэмэлі».

Па словах кардынала, праблема міграцыі складаная і на яе ўплывае шмат прычын: старых і новых. Існуюць таксама і рашэнні – тыя, якія павінны быць прыняты неадкладна, і тыя, якія патрабуюць часу, падкрэсліў іерарх.

Дзяржаўны Сакратар звярнуў увагу таксама на феномен «забыцця» пра існуючыя ў свеце канфлікты, да якіх аднёс доўгатрывалае супрацьстаянне ў Сірыі. «Яны становяцца як хранічныя хваробы, якімі ніхто не займаецца – галоўнае, каб не было асаблівых запаленняў», – выкарыстаў сумнае параўнанне кіраўнік ватыканскай дыпламатыі.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.