Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пачаўся канчатковы этап працэсу беатыфікацыі Яна Паўла І
Дзяржава Ватыкан
28.08.2015 17:25

Пачаўся канчатковы этап працэсу беатыфікацыі Яна Паўла І, паведаміў біскуп Джузэпэ Андрых, ардынарый Белуна-Фельтры – роднай дыяцэзіі Пантыфіка.

Іерарх адзначыў, што ўжо падрыхтаваны ўвесь неабходны зборнік дакументаў, сярод якіх прадстаўленне гераічнасці цнотаў кандыдата да хвалы алтароў, паведамляе італьянскае выданне “Avvenire”.

Па словах біскупа Андрыха, асаблівую каштоўнасць у гэтым працэсе мае сведчанне, якое пажадаў скласці Папа на пенсіі Бэнэдыкт XVI. Паводле слоў іерарха, у 2004 г., будучы прэфектам Кангрэгацыі Веравучэння, Ёзаф Ратцынгер публічна прызнаўся, што ўжо моліцца праз заступніцтва Яна Паўла І як праз заступніцтва святога. Біскуп Андрых распавёў аб падрабязнасцях беатыфікацыйнага працэсу падчас святой Імшы ў гадавіну абрання Яна Паўла І на пасад св. Пятра. Ён стаў Біскупам Рыма 26 жніўня 1978 г.

Пантыфікат Яна Паўла І з’яўляецца адным з самых кароткіх у гісторыі Касцёла: ён працягваўся ўсяго 33 дні. Працэс беатыфікацыі Пантыфіка пачаўся ў 2003 г.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.