Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI ахвяруе свой папскі абутак у падтрымку дабрачынных праектаў
Дзяржава Ватыкан
19.08.2015 16:12

Бэнэдыкт XVI ахвяруе свой папскі абутак у падтрымку дабрачынных праектаў. Аб гэтым заявілі ў нямецкай “Кольпінг-ініцыятыве” (Kolpingwerk), якая стане адрасатам “ахвяравання”.

Пара чырвоных скураных чаравікоў Папы на пенсіі будзе выкарыстана падчас дабрачыннай кампаніі ў канцы традыцыйных “Кольпінг-дзён” 20 верасня 2015 г. на сцэне Ноймаркт у Кёльне, гаворыцца ў паведамленні каталіцкай дабрачыннай асацыяцыі, апублікаваным 19 жніўня. Яе заснавальнік, Адольф Кольпінг, быў шаўцом.

У Германіі сёлета адзначаецца Год Кольпінга, прымеркаваны да 150-й гадавіны з дня смерці вялікага сацыяльнага рэфарматара і дабрачынцы.

Сваім ахвяраваннем Бэнэдыкт XVI дасць старт кампаніі пад дэвізам “Мой абутак робіць дабро!”. Падчас яе жыхароў Кёльна заклічуць да збору 15 тыс. пар абутку. Кампанія стане часткай дабрачыннага праекту “Blumenberg”, арганізатарам якога выступіла моладзевае крыло “Кольпінг-ініцыятывы”, а адрасатам з’яўляецца каардынацыйны цэнтр для дзяцей і моладзі ўсіх культур і рэлігій на тэрыторыі Кёльнскай архідыяцэзіі.

На “Кольпінг-днях”, якія пройдуць 18-20 верасня, чакаецца каля 15 тыс. удзельнікаў. На адкрыцці будзе паказаны мюзікл “Мара Кольпінга”, а на закрыццё адбудзецца святая Імша ў “Lanxess-Arena”. Акрамя таго, у гэтыя дні ў цэнтры Кёльна адбудуцца шматлікія іншыя мерапрыемствы.

Адольф Кольпінг заснаваў у 1849 г. у Кёльне першую каталіцкую асацыяцыю чаляднікаў, каб у часы індустрыялізацыі і вялікіх сацыяльных узрушэнняў дапамагчы маладым спецыялістам. Сёння “Кольпінг-ініцыятыва”, якая працуе на карысць сям’і, дапамагае ў прафесійнай падрыхтоўцы і імкнецца да свету, які стаў бы адзіным домам для ўсіх, налічвае 400 тыс. членаў у 61 краіне. Кольпінг у 1991 г. быў далучаны да ліку благаслаўлёных.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.