Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Ватыкан стаў цэнтрам экалагічных і сацыяльных дыскусій
Дзяржава Ватыкан
22.07.2015 14:41

Заклапочанасць Папы лёсам бедных падтрымалі ўдзельнікі дзвюх сустрэч, арганізаваных у Ватыкане Папскай акадэміяй навук. 21-22 ліпеня там праходзяць канферэнцыя па ўстойлівым развіцці і абароне навакольнага асяроддзя і семінар на тэму барацьбы супраць сучаснага рабства.

На гэтых сустрэчах сабраліся мэры 60 самых буйных гарадоў з розных кантынентаў. Натхненнем для дыскусій стаў заклік энцыклікі „Laudato si’” Папы Францішка да “інтэгральнай экалогіі”, якая адносіцца да чалавека ў цэлым і да ўсіх людзей, што ўключае ў сябе заклапочанасць як зменамі клімату, выкліканымі дзейнасцю чалавека, так і новымі формамі рабства.

Пачатак пасяджэнням дало сведчанне дзвюх мексіканскіх жанчын, якія спазналі зняволенне. Адна з іх, Карла Хасінта, трапіла ў сеткі прастытуцыі, з якіх яе пасля некалькіх гадоў вызвалілі супрацоўнікі фонду “Camino а Casa” (Дарога да дому). Яна заклікала да актывізацыі намаганняў уладаў у барацьбе з гандлем жанчынамі. Другая мексіканка, Ана Лаура Перэс, была вымушана жыць у нечалавечых умовах і рабскай працы ў фабрыцы. Ёй удалося бегчы і падаць у суд, дзякуючы падтрымцы адмысловай камісіі па барацьбе з гандлем людзьмі.

Нарада мэраў пачалася пасля гэтых двух шакавальных сведчанняў.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.