У Ватыкане прысудзілі «сацыяльную» прэмію | Друк |
Дзяржава Ватыкан
27.02.2015 11:57

26 лютага ў Рыме адбудзецца цырымонія ўручэння міжнароднай прэміі ватыканскага фонда «Centessimus Annus — Pro Pontifice» за дасягненні ў развіцці сацыяльнага навучання Касцёла. Узнагарода «Эканоміка і грамадства» прысуджана французскаму эканамісту, банкіру і гісторыку Пьеру дэ Лазэну за кнігу «Фінансы. Хрысціянскі пункт гледжання. Ад сярэднявечных банкаў да фінансавай глабалізацыі» (Finance. Un regard chrétien. De la banque médiévale à la mondalisation financière).

Пьер дэ Лазэн з’яўляецца аўтарам каля дзесяці кніг, прысвечаных праблемам эканомікі, фінансаў і дэмакратыі. У сваіх працах ён прадстаўляе гэтыя тэмы ў святле Святога Пісання, навучання Айцоў Касцёла, сярэднявечных тэолагаў і каталіцкай сацыяльнай дактрыны.

Спецыяльнымі прэміямі ватыканскага фонда будуць адзначаны таксама два маладых навукоўцы: Аляксандр Штумфоль з Германіі за даследванне, прысвечанае ўплыву сацыяльнага навучання Касцёла на міжнародныя адносіны, і Артура Бэлак Мантаньё з Уругвая за працу аб навуковай прыродзе сацыяльнай дактрыны. Узнагароды лаўрэатам уручыць Дзяржсакратар Святога Пасаду кардынал Пьетро Паралін.

 

Фонд «Centessimus Annus — Pro Pontifice» быў заснаваны св. Янам Паўлам ІІ у 1993 г. з мэтай садзейнічання пашырэнню ведаў аб сацыяльным навучанні Касцёла і яго рэалізацыі ў палітычнай і эканамічнай сферах.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага Радыё, (AYU)
 
© 2003-2024 Catholic.by