Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Сікстынскай капэле ўпершыню пройдзе прыватны карпаратыў
Дзяржава Ватыкан
17.10.2014 13:56

Папа Францішак упершыню даў дазвол на правядзенне ў Сікстынскай капэле прыватнага карпаратыўнага мерапрыемства.

Пра гэта са спасылкай на The Telegraph паведамляе партал vedomosti.ru.

Даходы ад арэнды капэлы пойдуць на дабрачынныя мэты. У суботу пад фрэскамі Мікеланджэла свой дабрачынны канцэрт для 40 турыстаў, якія прымаюць удзел у эксклюзіўным туры па Італіі, правядзе аўтамабільная кампанія Porsche.

Даходы ад правядзення карпаратыву Ватыкан не разгалошвае, аднак вядома, што пяцідзённая экскурсія па Рыме ад Porsche Travel Club каштуе да 5 000 еўра на чалавека.

У Сікстынскай капэле падчас карпаратыву пройдзе выступленне хора Акадэміі ды Санта-Чэчылія з Рыма. Затым адбудзецца «святочная вячэра» сярод музеяў Ватыкана, у акружэнні шэдэўраў сусветна вядомых мастакоў, такіх, як Мікеланджэла і Рафаэль.

Канцэрты праводзіліся ў Сікстынскай капэле і раней, але ў рамках касцёльных мерапрыемстваў, у прыватнасці ў гонар Пантыфікаў Яна Паўла ІІ і Бэнэдыкта XVI. Лічыцца, што арэнда Porsche Сікстынскай капэлы стане першым выпадкам, калі капэлу будуць арэндаваць для камерцыйнага мерапрыемства.

(IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.