Кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы ўдакладніў сутнасць паслядэбатнай справаздачы Сінода | Друк |
Дзяржава Ватыкан
14.10.2014 16:35

Кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы а. Фэдэрыко Ламбардзі падчас брыфінгу звярнуў увагу на тлумачальную дэкларацыю Генеральнага сакратарыяту Сінода адносна прыроды і правільнага разумення паслядэбатнай справаздачы — дакумента, апублікаванага па выніках першага тыдня працы ватыканскай асамблеі, вакол якога ўзніклі пэўныя дыскусіі.

«Гэты тэкст з’яўляецца працоўным дакументам, які абагульняе тэмы выступленняў і дыскусій першага тыдня. Зараз ён прапанаваны для абмеркавання ўдзельнікамі Сінода ў малых групах», — падкрэсліў а. Ламбардзі.

Святар адзначыў таксама, што вынікі працы груп будуць прадстаўлены ўсім удзельнікам Сінода 16 кастрычніка. Іх кароткі змест будзе таксама апублікаваны для шырокага азнаямлення і разумення дынамікі Сінода.

14 кастрычніка ўдзельнікі Сінода Біскупаў працавалі ў малых групах.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by