Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пантыфік на пенсіі Бэнэдыкт ХVI адзначае 87-мы дзень нараджэння
Дзяржава Ватыкан
16.04.2014 16:45

16 красавіка Пантыфік на пенсіі Бэнэдыкт ХVI адзначае 87-мы дзень нараджэння. Кардынал Ёзаф Ратцынгер, які быў абраны на Святы Пасад 19 красавіка 2005 г. і ўзяў імя Бэнэдыкта ХVI, быў 265-м намеснікам Пятра.

28 лютага 2013 г. Бэнэдыкт ХVI склаў з сябе абавязкі кіравання Каталіцкім Касцёлам і зараз пражывае на тэрыторыі Ватыкана.

Складаючы з сябе абавязкі Наступніка св. Пятра, Пантыфік выказаў жаданне далей служыць Касцёлу “адданым малітве жыццём”.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.