Да кананізацыі Яна Паўла II і Яна XXIII распрацавана адпаведная ініцыятыва ў сацыяльных сетках | Друк |
Дзяржава Ватыкан
01.04.2014 14:53

“Кананізацыя – мне падабаецца” – з такой ініцыятывай у сацыяльных сетках Касцёл хоча прыцягнуць цікавасць моладзі да кананізацыі Яна Паўла II і Яна XXIII, якая адбудзецца ў Ватыкане 27 красавіка. Адпаведную канцэпцыю распрацавалі Рымская дыяцэзія разам са студэнтамі факультэта камунікацыі рымскага ўніверсітэта “LUMSA”, каб праз “Facebook”, “Twitter”, “Instagram”, “Youtube” і “Storify” моладзь магла атрымаць веды аб навучанні і сведчанні двух Пантыфікаў.

Інфармацыя будзе даступна ў “Facebook” па адрасе 2popesaints; у “Twitter” – @2popesaints; у “Youtube” і “Storify” – 2popesaints; у “Instagram” пад хэштэгам #2popesaints.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by