На агульнай аўдыенцыі Пантыфік запрасіў у папамабіль «вялікага спаведніка» | Друк |
Дзяржава Ватыкан
10.01.2014 10:45

На першую ў гэтым годзе агульную аўдыенцыю да Папы Францішка прыбылі артысты італьянскага цырка: акрабаты, дрэсіроўшчыкі, жанглёры і клоўны. Пантыфік апладзіраваў іхняй працы, а пасля заканчэння звярнуўся са словамі: «Яны цудоўныя, праўда?» Артыстаў цырка ён назваў «пасланцамі радасці і братэрства».

Пантыфік выклікаў паўсюднае здзіўленне, калі запрасіў да папамабіля знаёмага святара з Аргенціны, якога ён заўважыў сярод натоўпу. Ксёндз Фабіян Баез сядзеў побач з Папам Рымскім, калі ён ездзіў паміж сектароў, вітаючы прыбыўшых вернікаў. 50-гадовы святар працуе ў адной з парафій Буэнас-Айрэса. Святы Айцец назваў яго «вялікім спаведніком».

Папа Францішак павіншаваў найстарэйшага італьянскага пробашча. Ксяндзу Алесандро дэ Санкціс 95 гадоў і ён адзначае 72-ую гадавіну святарскіх пасвячэнняў. Калі Францішак даведаўся, колькі мае год святар ва ўзросце,то пажартаваў: «95? Тады куды ксёндз схаваў іх?»

Паводле Польскай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AYU)
 
© 2003-2024 Catholic.by