Папская Акадэмія жыцця правядзе пасяджэнне на тэму сувязі веры і жыцця | | Друк | |
Дзяржава Ватыкан |
30.01.2013 10:57 |
22 лютага Папская Акадэмія жыцця збярэцца на генеральнай асамблеі на тэму «Вера і жыццё». У пасяджэнні прымуць удзел прадстаўнікі розных галінаў навукі. Асамблею ўзначаліць старшыня Папскай Акадэміі кардынал Вілем Эйк. З дакладам, прысвечаным тэме чалавечага жыцця ў вучэнні Святога Айца Бэнэдыкта ХVІ, выступіць прэфект Кангрэгацыі Веравучэння арцыбіскуп Герхард Мюлер. (AG) |