Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Апостальскай Сталіцы


Арцыбіскуп Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч у Ватыкане
Святы Айцец
17.11.2007 03:00
17 лістапада 2007 г. арцыбіскуп Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч, які цяпер знаходзіцца ў Рыме, прыняў удзел у канферэнцыі «Фаціма — маяк для чалавецтва», арганізаванай каталіцкім рухам «Святло з Усходу». Мітрапаліт выступіў з дакладам «15 гадоў Евангелізацыі Усходу», у якім пазнаёміў удзельнікаў з адраджэннем духоўнага жыцця і аднаўленнем касцёльных структураў на тэрыторыі былога Савецкага Саюза.
 
Візіт караля Саудаўскай Аравіі ў Ватыкан
Святы Айцец
06.11.2007 03:00
6 кастрычніка 2007 г. cвяты Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся з каралём Саудаўскай Аравіі Абдалой ібн Абдэль–Азізам ас Саўдам. Як падкрэсліваюць сродкі масавай інфармацыі, візіт саудаўскага лідэра ў Ватыкан меў гістарычны характар не толькі з пункту гледжання беспрэцэдэнтнасці ўчарашняй сустрэчы, але і з увагі на неабходнасць міжрэлігійнага дыялогу перад абліччам такіх з’яваў, як масавая міграцыя, экстрэмізм і тэрарызм.
 
Кардынал Камілло Руіні заклікае да актыўнага асвойвання інтэрнэт-прасторы
Святы Айцец
28.10.2007 03:00
Папскі вікарый Рыма і Рымскай дыяцэзіі кардынал Камілло Руіні заклікаў вернікаў да больш актыўнага выкарыстання інфармацыйных тэхналогій, у прыватнасці, інтэрнэт-блогаў, як новай формы апостальскай місіі.
 
Сустрэча Святога Айца з выкладчыкамі і студэнтамі папскіх навучальных установаў у Рыме
Святы Айцец
25.10.2007 03:00
Новыя ўмовы евангелізацыі ў нашу эпоху постмадэрнізму патрабуюць ад настаўніка веры, прапаведніка і сведкі Евангелля адпаведнай падрыхтоўкі. Бэнэдыкт XVI нагадаў пра гэта падчас сустрэчы ў базыліцы святога Пятра са студэнтамі рымскіх навучальных установаў 25 кастрычніка 2007 г.
 
Апублікаваныя дакументы XIV ст. па справе ерасі ордэна тампліераў
Святы Айцец
25.10.2007 03:00
25 кастрычніка 2007 г. у Старой Зале Сінода ў Ватыкане адбылася прэзентацыя кнігі «Processus contra Templarios», арганізаваная па ініцыятыве Сакрэтнага Ватыканскага архіва і прысвечаная так званай справе ерасі Ордэна Бедных Рыцараў Хрыста і Святыні Саламона, больш вядомага як ордэн тампліераў.
 
Святы Айцец назваў імёны новых кардыналаў
Святы Айцец
17.10.2007 03:00
У сераду 17 кастрычніка 2007 г., напрыканцы агульнай аўдыенцыі на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане Папа Бэнэдыкт XVI абвясціў імёны новых кардыналаў. Пурпуровыя берэты і кардынальскія пярсцёнкі яны атрымаюць падчас кансісторыі, якая пройдзе ў Рыме 24 лістапада.
 
«Базыліка святога Пятра павінна быць месцам малітвы і адарацыі»
Святы Айцец
08.10.2007 03:00
8 кастрычніка 2007 г. Бэнэдыкт ХVІ прыняў на аўдыенцыі архіпрэзбітэра базылікі Святога Пятра арцыбіскупа Анджэло Камастры разам з вікарыем, канонікамі і каад’ютарамі Капітулы і звярнуўся да іх з прамовай, у якой з усіх надзённых задач на першы план паставіў малітву. Папа падкрэсліў, што менавіта ў гэтым заключаецца першапачатковае служэнне Капітулы — старадаўняга інстытута, створанага ў 1053 г. Папам Львом IX. Праз 150 гадоў Капітула, дзякуючы Яўгену IV, набыла форму «добра арганізаванай і незалежнай супольнасці».
 
Спорт можа спрыяць развіццю чалавека
Святы Айцец
04.10.2007 03:00
Калі займацца спортам у духу праўды і павагі да годнасці чалавека, ён можа садзейнічаць развіццю асобы, сказаў Бэнэдыкт XVI у суботу 6 кастрычніка 2007 г. падчас аўдыенцыі для нацыянальнай зборнай Аўстрыі па горных лыжах.
 
Бэнэдыкт XVI прызначыў монсіньёра Гвідо Марыні кіраўніком Папскай літургічнай службы
Святы Айцец
01.10.2007 03:00
1 кастрычніка 2007 г. прэс–служба Ватыкана паведаміла пра змены ў Літургічнай службе Святога Айца. 63–гадовы арцыбіскуп П’еро Марыні, які ўзначальваў гэты орган Рымскай курыі на працягу 20 гадоў, пераведзены на пасаду старшыні Папскага камітэта па міжнародных літургічных кангрэсах. Яго зменіць 42–гадовы монсіньёр Гвідо Марыні (цёзка па прозвішчы), які дагэтуль з’яўляўся канцлерам Генуэзскай дыяцэзіі (Італія).
 
Кардынал Бэртонэ: Касцёл не павінен займацца палітыкай
Святы Айцец
16.09.2007 03:00
«Касцёл не павінен непасрэдна займацца палітыкай», — адзначыў у нядзелю 16 верасня 2007 г. Дзяржаўны сакратар Ватыкана, кардынал Тарчызіо Бэртонэ падчас прэс-канферэнцыі ў Ліхені (Польшча), якая адбылася з нагоды беатыфікацыі кс. Станіслава Папчынскага.
 
Беатыфікацыя а. Базыля–Антуана Маро
Святы Айцец
15.09.2007 03:00
15 верасня 2007 г. у Ле–Мане (заходняя Францыя) адбылася беатыфікацыя Слугі Божага Базыля-Антуана Маро. Урачыстасць узначаліў ад імя Святога Айца прэфект Папскай Рады па справах Святых, кардынал Хасэ Сараіва Марцінс (José Saraiva Martins).
 
Альфрэд Шуэрэб прызначаны другім асабістым сакратаром Бэнэдыкта XVI
Святы Айцец
09.09.2007 03:00
9 верасня 2007 года 48-і гадовы мальтыец Альфрэд Шуэрэб быў прызначаны на пасаду другога асабістага сакратара Бэнэдыкта XVI. Дагэтуль монсіньёр Шуэрэб працаваў сакратаром прэфекта Папскага дома арцыбіскупа Джэймса Майкла Харві.
 
Кардынал Пупар: неабходна паглыбляць дыялог паміж Касцёлам і культурамі свету
Святы Айцец
08.09.2007 03:00
На пачатку верасня 2007 г. Бэнэдыкт XVI прызначыў новым старшынёй Папскай Рады па культуры монс. Джанфранко Равазі, які дагэтуль выконваў абавязкі прэфекта Амбразіянскай бібліятэкі. Равазі змяніў на пасадзе згаданай Рады кардынала Поля Пупара, які займаў гэты пост з 1988 года. Карэспандэнт Радыё Ватыкана папрасіў кардынала Пупара падвесці вынікі сваёй шматгадовай працы ў галіне дыялогу з сучасным грамадствам.
 
Бэнэдыкт XVI пра пакаранні
Святы Айцец
06.09.2007 03:00
6 верасня 2007 г. у папскай рэзідэнцыі ў Кастэль Гандольфа Святы Айцец Бэнэдыкт XVІ прыняў удзельнікаў ХІІ Сусветнага кангрэсу Міжнароднай каталіцкай камісіі пастырства ў вязніцах (ICCPPC), які праходзіў у Рыме пад лозунгам «Адкрыйце аблічча Хрыста ў кожным вязні». Тут сабраліся каля 200 прадстаўнікоў з пяці кантынентаў свету — біскупы, святары, дыяканы і вернікі, якія нясуць службу або дапамагаюць у душпастырстве вязняў ва ўсіх кутках свету.
 
Бэнэдыкт XVI заклікае вернікаў маліцца за ІІІ Экуменічную асамблею
Святы Айцец
04.09.2007 03:00
4 верасня 2007 г. у Сібію (Румынія) распачалася ІІІ Экуменічная асамблея на тэму «Святло Хрыстова прасвятляе ўсіх. Надзея на аднаўленне і адзінства ў Еўропе». Міжканфесійны сход будзе працягвацца да 9 верасня. Бэнэдыкт XVI звярнуўся да вернікаў з просьбай аб малітоўнай падтрымцы, каб Экуменічная асамблея стала імпульсам да пошуку адзінства паміж хрысціянамі.
 
<< Першая < Папярэдняя 271 272 273 274 275 276 277 278 279 280 Наступная > Апошняя >>

Старонка 280 з 291
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.