Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
«Дарога ў манаства»: спецпраект Catholic.by да Года кансэкраванага жыцця

У кожнага з іх дарога ў манаскую супольнасць была свая. І толькі яны ведаюць, чым давялося ахвяраваць на гэтай дарозе, поўнай калдобін і ўзгоркаў — праз гравійку і купіны, — каб не страціць той невытлумачальны голас унутры сябе, які іх вёў, — голас паклікання.

Дарога да манаства — гэтай тэме прысвечаны відэапраект Catholic.by да Года кансэкраванага жыцця, які трывае ў Каталіцкім Касцёле.

У відэаматэрыяле — знаёмства з некаторымі манаскімі супольнасцямі, а таксама гісторыі паклікання братоў і сясцёр, якія служаць на беларускай зямлі.


Яны пакінулі бацькоўскі дом, але атрымалі новую сям’ю — манаскую супольнасць, якую вызначае братэрская еднасць у Хрысце.

Ва ўсім свеце сёння налічваецца каля 950 тысяч кансэкраваных асобаў — святароў-манахаў, братоў-манахаў, манахінь і тых, хто належыць да свецкіх інстытутаў і індывідуальных форм кансэкраванага жыцця. Іх колькасць перавышае колькасць дыяцэзіяльных святароў (410 тысяч) больш чым у два разы.

Рэдакцыя Catholic.by

Таксама па тэме:

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.