Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Малітоўная сустрэча моладзі ў Івянцы. Хроніка

Дарагія сябры, у гэтым матэрыяле мы прапануем беглы агляд усіх падзей з Малітоўнай сустрэчы моладзі, якая праходзіць у Івянцы з 26 па 28 ліпеня. Матэрыял абнаўляецца ў рэжыме рэальнага часу.

r

27.07 21:56

Апошняе і незапланаванае абнаўленне ў нашай хроніцы. Мы сабралі ўсе відэа разам, а таксама да большасці подпісаў пад фотаздымкамі далучылі спасылкі на асобные матэрыялы - навіны, рэпартажы, інтэрв'ю, відэаролікі. Спадзяемся, што так стала зручней.

26.07 12.33

«Касцёл верыць у вас і спадзяецца на вас»: у Івянцы завяршылася Малітоўная сустрэча моладзі. [тэкст] [" target="_blank" mce_href="/2/">відэа]

26.07 0.44


Fire show! Асобны фотарэпартаж тут.

Выступае гурт Laudans. [" target="_blank" mce_href="/2/">відэа]

25.07 20.48

Святая Імша. Цэлебруе біскуп Юрый Касабуцкі. [" target="_blank" mce_href="/2/">відэа]

Адзін з элементаў асабістага навяртання.

25.07 18.56

Пётр Стэмпняк - адзін з "Божай банды былых бандытаў" - насамрэч былы бандыт. Без двукосся. Яго навяртанне адбылося ў турме, акурат у той момант, калі шукаў сваёй смерці і хацеў забіць іншага чалавека. Сведчанне Пятра пра свой неверагодны трагічны лёс і пра тое, як Бог ратуе і перамяняе чалавека, сапраўды ўражвае. [інтэрв'ю] [" target="_blank" mce_href="/2/">відэа]
 

25.07 16.54

Майстар-клас па журналістыцы правёў а. Аляксандр Улас. Пасля тэарэтычнай часткі ўдзельнікі павінны былі напісаць навіну аб сённяшняй Малітоўнай сустрэчы. Падрабязней у нашым рэпартажы >>>.

25.07 14.45

Традыцыйная івянецкая забава «Пакатушкі ад Мітрапаліта».

25.07 14.02

Дыялог з біскупамі. Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч - «ён пайшоў за ўсіх адзін».

25.07 12.25

Сведчанне 4B - «Божай банды былых бандытаў». Бандытак?

25.07 11.28

Ксёндз Віталій Драздоўскі. Нечакана!


25.07 10.19

Першая канферэнцыя. Айцец Міхаіл Цвячкоўскі MIC распавядае пра навяртанне і пакаянне. «Цяжкая гэта мова». [тэкст дакладу]

25.07 9.52

Новы дзень Малітоўнай сустрэчы моладзі раcпачаўся з... малітвы.

25.07 01.52

Фотарэпартаж з першага дня >>>

Самы важны і самы хвалюючы момант для ўдзельнікаў майстэрні – гэта канцэрт. Тут і выступ вакальных груп самых розных узростаў, і гітарнае сола, і малітвы праслаўлення. [гутарка з удзельнікамі]

На змену тэатру прыходзіць сапраўднае акрабатычнае шоў. Моладзь жангліруе мячамі і здзіўляе прысутных гімнастычнымі практыкаваннямі.

Пасля духоўнага пасілку адбываецца зорны час для ўдзельнікаў майстэрні, якія падчас традыцыйнага канцэрту паказваюць тое, чаму навучыліся за пяць дзён. Распачаўся выступ тэатральнымі пастаноўкамі. [" target="_blank" mce_href="/2/">відэа

24.07 18.34

Харавы спеў і ўзнесеныя рукі для праслаўлення, гукі музычных інструментаў і прыгожае сола выканаўцаў – у Івянцы распачалася святая Імша. Цэлебруе Імшу новапрызначаны дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB. [тэкст] [" target="_blank" mce_href="/2/">відэа]


24.07 17.00

Распачалася рэгістрацыя ўдзельнікаў моладзевай сустрэчы, якую многія маладыя людзі чакаюць цэлы год, каб праславіць Бога спевамі, сустрэцца з сябрамі, а таксама раскрыць свае творчыя здольнасці. Адразу падчас рэгістрацыі хлопцы і дзяўчаты выбіраюць майстар-клас, на які пойдуць заўтра.

Віталій Палінеўскі, Марына Валасар
Фота Віталія Палінеўскага, Марыны Валасар

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.