Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Віцебск: біскуп Алег Буткевіч сустрэўся з беспрытульнымі
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
30.12.2016 13:23

Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч 30 снежня сустрэўся з бяздомнымі жыхарамі Віцебска. Сустрэча з нагоды калядных і навагодніх святаў прайшла ў цэнтры начнога знаходжання бяздомных у Віцебску.

Іерарх павіншаваў прысутных са святам Божага Нараджэння і пажадаў благаслаўлёнага новага года. Бяздомныя атрымалі харчовыя падарункі, падрыхтаваныя каталіцкай дабрачыннай арганізацыяй Віцебскай дыяцэзіі «Карытас».

На сустрэчы прысутнічаў і дырэктар аддзялення «Карытас» кс. Андрэй Аніскевіч са сваімі супрацоўнікамі.

Варта адзначыць, што каталіцкая арганізацыя «Карытас» фінансуе штодзённае харчаванне для людзей, зарэгістраваных у Віцебскім цэнтры начнога знаходжання.

Паводле catholicnews.by
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў
31.05 08:57Глыбоцкія выпускнікі новы этап у сваім жыцці распачалі супольнай малітвай
16.05 15:41У новых «Падарожжах дылетанта» — маляўнічыя Відзы і адзін з самых высокіх касцёлаў Беларусі
15.05 17:06Апостальскі Нунцый Габар Пінтэр наведаў каталіцкія парафіі ў Віцебску