Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Наваполацку прайшла аплаткавая сустрэча духавенства і кансэкраваных асобаў Віцебскай дыяцэзіі
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
16.12.2016 12:37

15 снежня духавенства і кансэкраваныя асобы Віцебскай дыяцэзіі сабраліся ў Наваполацку ў касцёле Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста, каб сустрэцца са сваім біскупам Алегам Буткевічам і скласці пажаданні з надыходзячым святам Нараджэння Пана.

Сустрэча распачалася малітвай у цішыні перад Езусам Эўхарыстычным. У гэты час кожны мог прыступіць да сакрамэнту пакаяння.

Святую Імшу ўзначаліў біскуп Віцебскі. Ва ўступным слове іерарх прывітаў прысутных святароў, законных сясцёр і братоў, а таксама духавенства Грэка-Каталіцкай Царквы.

У гаміліі канцлер Віцебскай курыі кс. Віктар Місевіч засяродзіўся на асобе святога Яна Хрысціцеля. «Езус хоча бачыць у нас прарокаў, такіх, якім быў святы Ян Хрысціцель», — адзначыў кс. Місевіч і заклікаў прысутных задумацца, у чым можна быць падобным да гэтага святога.

Як падкрэсліў святар, наследаваць св. Яна Хрысціцеля варта ў «адукаваным голасе» прапаведвання, у шанаванні годнасці кожнага чалавека, а таксама ў крочанні шляхамі Пана, якія выразна накрэслівае Святое Пісанне. Канцлер заклікаў быць цвёрдымі і адданымі праўдзе, чым адзначаўся св. Ян Хрысціцель.

Біскуп Алег Буткевіч у сваю чаргу заклікаў прысутных быць для іншых «прыкладам цеснай сувязі з Богам, які прыходзіць у гэты Сусвет, які нараджаецца і шукае нашага з вамі сэрца, сэрца, прысвечанага выключнай сувязі з Богам». «Хачу пажадаць, каб гэты час вы маглі перажыць па-хрысціянску годна, каб ён быў глыбокім перажываннем таямніцы Бога, які нас збавіў», — дадаў іерарх.

Пасля малітвы святары і кансэкраваныя асобы падзяліліся аплаткай і склалі ўзаемныя віншаванні з нагоды надыходзячых радасных святаў.

Паводле catholicnews.by
(VGr)
Фота Аляксандры Шчыглінскай

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў