Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Акцыя «З Богам па дарогах» пройдзе ў Віцебскай вобласці
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
12.05.2016 09:28

Дзяржаўтаiнспекцыя Віцебскай вобласці і Віцебская дыяцэзія Рыма-Каталіцкага Касцёла ўмацоўваюць супрацоўніцтва і 14 мая правядуць першую сумесную акцыю «З Богам па дарогах» для матацыклістаў рэгіёну.

Аб гэтым паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС аблвыканкама Алеся Сярогіна.

«У гарадах і раёнах паміж аддзяленнямі нашага ведамства і Цэрквамі абедзвюх канфесій ужо наладжана цеснае супрацоўніцтва: асвячаюцца небяспечныя ўчасткі дарог, тэхніка, праводзяцца сумесныя мерапрыемствы. На абласным узроўні аналагічныя кантакты ў нас ёсць з Праваслаўнай Царквой. Зараз будзем умацоўваць супрацоўніцтва і з каталіцкай дыяцэзіяй. Для пчаатку правядзём прафілактычнае мерапрыемства з матацыклістамі – запрошаны ўладальнікі двухколавага транспарту з Віцебска, Лепеля, Ушачаў, Полацка. Усяго чакаецца каля 100 чалавек, – паведаміла Алеся Сярогіна. – У далейшым плануюцца і іншыя сумесныя сустрэчы і мерапрыемствы – для дзяцей, пешаходаў, аўтамабілістаў».



Удзельнікі акцыі «З Богам па дарогах» праедуць ад стаянкі каля гандлёвага цэнтра «Карона» па ўсім горадзе да касцёла Езуса Міласэрнага на вул. Воінаў-Інтэрнацыяналістаў. Тут пасля малітвы і благаслаўлення да пачатку сезону ўсе матацыклы – ад сучасных байкаў да старых «Мінскаў» і «Уралаў» – незалежна ад веравызнання ўладальнікаў будуць асвечаны.

Затым адбудзецца канцэрт і гарбата. «Пагаворым пра тое, што кожны кіроўца павінен памятаць: яго свабода не павінна абмяжоўваць свабоду і пагражаць бяспецы іншых, – распавёў галоўны арганізатар акцыі, пробашч катэдральнай парафіі ў Віцебску кс. Андрэй Аніскевіч. – Належыць ездзіць акуратна, не парушаць правіл, не шумець па начах. А ў цэлым гэтай сустрэчай я хачу данесці, што Касцёл нашмат бліжэй да людзей, чым многія думаюць. У нас адны і тыя ж інтарэсы. Я, напрыклад, гуляю ў футбол і таксама езджу на байку “Хонда”. Разам з іншымі ўдзельнікамі праеду да сабора, дзе потым апрануся ў сутану. І так падмацую гэтую думку дзеяннем».

Ксёндз Андрэй Аніскевіч да Беларусі служыў у Італіі, аб’ездзіў усю Еўропу на сваім матацыкле і арганізоўваў такія ж сходы байкераў у пачатку і канцы мотасезону, на якія збіраліся да 700 чалавек. Эфект ад такіх сустрэч, лічыць святар, вельмі заўважны.

Паводле БЕЛТА

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў