Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Лучаі прайшла парафіяльная ўрачыстасць у гонар святой Ганны
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
29.07.2015 10:44

Адпустовая ўрачыстасць у гонар святой Ганны прайшла 25 ліпеня ў Лучаі. Гэты фэст стаў у парафіі найбольш шматлюдным і багатым на ўражанні за апошнія пяць гадоў. Святую Імшу ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB.

Велічная лучайская святыня ледзь змясціла парафіян і вернікаў з розных куткоў Беларусі і з замежжа. Уразіла і колькасць аўтамабіляў, аўтобусаў. У гэты дзень між іншым адбылося таксама асвячэнне транспартных сродкаў з нагоды ўспаміну святога Крыштафа, апекуна вадзіцеляў і падарожных.

Перад святой Імшой перад алтаром, упрыгожаным кветкамі ў гонар святой Ганны, адбылася адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Разважанні, прачытаныя семінарыстам Алегам Зямчонкам, заклікалі прысутных наследваць у сваіх сем’ях прыклад святых Яўхіма і Ганны, бацькоў Найсвяцейшай Панны Марыі. Як заступніца і апякунка маці, святая Ганна дапамагае ў добрым выхаванні дзяцей.

Святая Імша прайшла у традыцыйным для Лучая каларыце. На ёй прысутнічалі між іншым маладыя парафіяне ў нацыянальных касцюмах, а таксама чыгуначнікі, якія служылі пры алтары ў форме. Сярод святароў былі кусташ росіцкай святыні ксёндз Часлаў Курэчка і ксёндз Ян Пугачоў з Германавіч, а таксама святары з дэканата.

Гамілія, якую прамовіў біскуп Аляксандр Яшэўскі, была прысвечана сямейным каштоўнасцям і выхаванню маладога пакалення на прыкладзе святых бацькоў Маці Божай. Як адзначыў іерарх, галоўнае, што павінен выконваць кожны хрысціянін, - слухаць Божае слова і поўнасцю давяраць сваю жыццё Пану Богу.


Эўхарыстыя завяршылася працэсіяй з Найсвяцейшым Сакрамэнтам, падчас якой біскуп Аляксандр Яшэўскі асвяціў тры чарговыя барэльефы. Супольнае выкананне лучайскага гімна стала апошнім акордам першай часткі свята. Яго аўтар Алег Зямчонак прадставіў слухачам таксама свой новы духоўны верш, які стаў падарункам біскупу.

Затым адбыўся святочны канцэрт. Сярод запрошаных выканаўцаў былі Лявон Вольскі, Дзмітрый Корсак, Алег Сямёнаў, Іван Буслай, Улад Сіманіс і моладзь. Вядучай канцэрта была Валянціна Альшанская, якая падаравала слухачам некалькі песень у сваім непаўторным выкананні. Людзі рознага ўзросту весяліліся, спявалі і таньчылі. Фэст стаў сапраўды народным святам. Безліч эмоцый выклікалі ў сабраных фаершоў і квяцісты феерверк. Прысутныя хорам дзякавалі пробашчу, выкрыкваючы: “Дзякуй! Маладзец!” - і гучна апладзіравалі. Такія моманты ў жыцці святара з’яўляюцца вельмі шчаслівымі і натхняюць на новыя ідэі мерапрыемстваў.

На заканчэнне біскуп Аляксандр Яшэўскі, які таксама ўдзельнічаў у свяце на працягу ўсяго вечара, падзякаваў Богу, а таксама ксяндзу Мікалаю за фантастычны фэст і благаславіў прысутных на шчаслівае вяртанне дадому. Пад зорным небам вернікі, як сапраўдныя браты і сёстры, узяўшыся за рукі, супольна памаліліся разам з біскупам і развіталіся з Лучаем, спадзеючыся вярнуцца ў гэты гасцінны велічны храм ужо 23 жніўня на Свята ведаў.

Паводле luchai.by

(AG)

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў