Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Друі ўшанавалі памяць благаслаўлёнага Юрыя Матулевіча
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
28.01.2015 11:15

Успамін благаслаўлёнага Юрыя Матулевіча, біскупа, адзначалі ў Друі 27 студзеня.

Урачыстую святую Імшу ў гэты дзень падрыхтавала моладзь: спевы і літургію чытанняў. Гасцямі стала моладзь з Мёраў і Шаркаўшчыны.

Пробашч парафіі кс. Сяргей Сурыновіч у сваім казанні звярнуў увагу прысутных на разумны баланс паміж матэрыяльным і духоўным хлебам, якога патрабуе чалавек аднолькава, як і тых, хто будзе працаваць на нівах нашай Радзімы як медык, настаўнік, земляроб, так і як святар на Божай ніве.

Пасля Імшы кожны з моладзі атрымаў ад пробашча парафіі атрымаў падарунак — Святое Пісанне, з пажаданнем наследаваць благаслаўлёнага Юрыя Матулевіча, які прагнуў несці Божае Слова праз усё сваё жыццё, палымнеючы любоўю да Бога і Касцёла.

Ксёндз Сяргей Сурыновіч пажадаў, каб Божае Слова сталася для кожнага маладога чалавека дапамогаю ў выбары свайго шляху і дапамогай у рэалізацыі паклікання дзеля дабра ўсіх людзей.

Таксама моладзь змагла ўшанаваць рэліквіі благаслаўлёнага, якія ў дзень памяці біскупа адмыслова былі змешчаны ля аднаго з алтароў касцёла, дзе знаходзіцца абраз благаслаўлёнага Юрыя Матулевіча.

Пасля завяршэння малітвы моладзь чакаў салодкі стол у кляштары.

 

 

 

Даведка:

Юрый Матулевіч нарадзіўся ў 1871 годзе ў вёсцы Лугіне каля Марыямпаля ў літоўскай сям’і. Прыняў прэзбітарскае пасвячэнне і стаў святаром Келецкай дыяцэзіі. Працаваў у Варшаве і ў Санкт-Пецярбурзе. Уступіўшы ў ордэн ксяндзоў марыянаў, аднавіў яго і заснаваў дзве жаночыя манаскія супольнасці. У 1918 – 1925 гг. быў арцыбіскупам Віленскім, а потым — Aпостальскім візітатарам у Літве.

Памёр у Каўнасе ў 1927 г. У 1926 годзе з дазволу Апостальскай Сталіцы заснаваў кляштар айцоў марыянаў ў былым бернардынскім кляштары ў Друі.


Кс. Сяргей Сурыновіч

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў