Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Біскуп Алег Буткевіч асвяціў абраз бл. Мечыслава Багаткевіча ў Верхнядзвінску
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
14.01.2015 13:37

У свята Хросту Пана біскуп Віцебскі Алег Буткевіч узначаліў святую Імшу ў парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Верхнядзвінску, падчас якой асвяціў абраз благаслаўлёнага Мечыслава Багаткевіча, былога пробашча парафіі, расстралянага ў вайну фашыстамі.

Біскуп згадаў шлях служэння Богу і людзям святара Мечыслава Багаткевіча, які да апошніх дзён жыцця захоўваў моц духу, любоў да людзей і непахісную веру. Папа Ян Павел ІІ далучыў кс. Мечыслава Багаткевіча да ліку благаслаўлёных у 1999 годзе.

Абраз бл. Мечыслава Багаткевіча напісаны членам Саюза мастакоў Беларусі Валерыем Шчасным.

У гаміліі падчас Імшы іерарх звярнуў увагу на тое, што сапраўднае шчасце можна знайсці толькі ў пошуку Бога. «У сваім жыцці людзі імкнуцца да радасці. Здараецца, што гэтая цяга прыводзіць да негатыўных праяў: алкагалізму, ужывання наркотыкаў, выпадковых сувязяў — чалавек нібы спрабуе па-свойму рэалізаваць прагу шчасця», — сказаў біскуп.

Іерарх таксама нагадаў, што «яшчэ са Святога Пісання вядома, што спробы “выправіць” законы Бога не даюць нічога, акрамя расчаравання»: «Народжаны Хрыстус указвае шлях, які заснаваны на веры і любові. Радасць і паўнату жыцця адчуваюць тыя, хто кіруецца гэтай дарогай, якой бы цярністай яна ні была».

Падчас візіту іерарх наведаў таксама іншыя населеныя пункты рэгіёна. Біскуп асвяціў капліцу ў вёсцы Сар’я, пабудаваную намаганнямі пробашча верхнядзвінскай парафіі кс. Тадэвуша Кавальскага і яго памочнікаў — братоў капуцынаў, парафіян і ахвярадаўцаў з дабрачыннай арганізацыі «Рэнавабіс».

Яніна Пакульневіч

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў