Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«Аазіс жыцця» для моладзі прайшоў Докшыцах
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
04.11.2014 10:57

З 27 па 31 кастрычніка ў докшыцкай парафіі Найсвяцейшай Тройцы адбыліся рэкалекцыі «Аазіс жыцця» для школьнай моладзі. Духоўныя практыкаванні правёў брат Віталь Юркевіч з дапамогай сясцёр адараторак Крыві Хрыста, якія служаць у гэтай парафіі, а таксама з дапамогай аніматараў з Маладзечна, Ліды і Мінска.

У рэкалекцыях прынялі удзел 30 чалавек з Маладзечна, Слоніма, Пастаў, Наваполацка, Мінска, Докшыц і Докшыцкага раёна.


Тэма рэкалекцый «Чалавек — найдасканалейшае стварэнне Бога» была глыбокай і  цікавай для разважанняў. У дапамогу былі канферэнцыі, якія распавядалі пра падабенства да Бога, свабоду і адказнасць, сумленне, веру і розум, дзяцінства і сталасць, шчасце і любоў.

 

Для новых удзельнікаў «Аазісу» цікавым стала знаёмства з экуменічнай малітвай Тэзэ. Спачатку ўдзельнікі даведаліся пра гісторыю гэтай малітвы, а потым мелі магчымасць разам маліцца. Таксама штодня праходзіла малітва праслаўлення.

Акрамя малітоўных, былі і інтэграцыйныя вечары: танцы, забавы, а таксама прагляд фільма «Бог не памёр».

«Гэты „Аазіс", які ўжо не першы год праходзіць у Докшыцах, — вялікі скарб для моладзі. І я лічу, што гэта сапраўднае шчасце, калі ёсць магчымасць правесці свае канікулы з Езусам і быць цалкам Яму адданым, пакінуўшы свае клопаты», — адзначыла Марына Харлап, аніматар з Маладзечна.

Марына Харлап

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў