Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рэктар Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пьячэнца асвяціў крыж, устаноўлены вернікамі Друйска
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
25.08.2012 20:10

Рэктар Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пьячэнца (Італія) кс. Казімеж Стэльмах, прабываючы на Брасласлаўшчыне (Віцебская дыяцэзія) падчас урачыстасцяў Маці Божай Валадаркі Азёраў, асвяціў крыж, устаноўлены вернікамі Друйска. Крыж паўстаў дзякуючы старанням парафіян, якія наведваюць капліцу ў Друйску.

Месца малітвы ў гонар Навяртання Апостала Паўла і святога Юзафа паўстала нядаўна і кожную нядзелю збірае жыхароў Друйска і навакольных вёсак на святую Імшу. Крыж, які быў устаноўлены, — знак веры людзей і іх жадання ўзрастаць і ўмацоўвацца ў гэтай веры.

«Няхай гэты крыж стане для вас знакам суцяшэння і радасці, надзеі і моцнага пераканання ў Божай прысутнасці ў вашым жыцці і ў штодзённых вашых справах, — звярнуўся да прысутных падчас асвячэння кс. Стэльмах. — Шукайце ў ім моц духа, чэрпайце з яго ласку і благаслаўленне».

Рэктар Вышэйшай духоўнай семінарыі цэлебраваў таксама святую Імшу ў парафіяльным касцёле.

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў