Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Ушанаванне благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ у Мосары: цуд Божай ласкі
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
02.05.2011 17:20

1 мая 2011 г. у Рыме адбылася беатыфікацыя Слугі Божага Яна Паўла ІІ. Новага благаслаўлёнага праслаўлялі і ў в. Мосар (Віцебская дыяцэзія). З 29 красавіка па 1 мая вернікі ўдзельнічалі ў сустрэчах, якія дапамагалі наблізіць постаць Папы і паглыбіць веды аб яго Пантыфікаце. Кожны дзень пасля набажэнстваў мосарскія парафіяне мелі магчымасць паглядзець фільм «Караль — чалавек, які стаў Папам» італьянскага рэжысёра Джакомо Бацціано.

У нядзелю, 1 мая, падчас урачыстай літургіі падзякі за беатыфікацыю Вялікага Папы кс. Аляксей Юркайць, адміністратар парафіі, звярнуў у гаміліі ўвагу на выключную сувязь Пантыфікату Яна Паўла ІІ з Найсвяцейшай Паннай Марыяй. Акрамя гэтага, абвяшчэнне Яна Паўла ІІ благаслаўлёным адбылося ў першы дзень мая — месяца, прысвечанага Маці Божай.

Як адзначыў святар, дэвізам Пантыфікату Яна Паўла ІІ былі словы «Totus Tuus» — «увесь Твой». Усё яго жыццё было звязана з Маці Божай. Нават калі паразважаць над супадзеннямі датаў і лічбаў, звязаных з асобай Папы, то цудоўным чынам бачны след аб’яўленняў Багародзіцы ў Фаціме.

«Гэта цуд Божай ласкі і дабрыні! Божы цуд у асобе благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ — нашага сучасніка, вялікага чалавека ў гісторыі Касцёла і свету! — адзначыў у гаміліі святар. — Панна Марыя чувае над светам і выпрошвае Божую Міласэрнасць, заклікае нас да навяртання і ружанцовай малітвы. Фацімскае пасланне актуальнае ў нашым жыцці і праз заступніцтва благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ, які даверыў жыццё апецы Маці Божай».

Слугу Божага Яна Паўла II ужо пры жыцці людзі лічылі святым — «Santo Subito». Гэты Папа вёў Хрыстовы Касцёл да Бога, а цяпер ужо з неба пакіруе нашымі крокамі на шляху да Збаўлення. Дзякуем Пану Богу!

Таццяна Ластоўская

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў