Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Х Фестываль калядных песень «Зорка Бэтлеема» прайшоў у Мёрах
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
07.01.2011 13:56

Фестываль калядных песень «Зорка Бэтлеема» ў дзесяты раз сабраў парафіяльныя музычныя гурты Віцебскай дыяцэзіі ў Мёрах. Урачыстасць распачалася святой Імшой у мёрскім касцёле.

Юбілейны фестываль адзначаўся высокім узроўнем яго ўдзельнікаў. Сярод іх былі музычныя гурты, прагучала шмат сольных выкананняў, інструментальная музыка, вакальнае шматгалоссе. У калядных кампазіцыях каталіцкіх гуртоў Віцебшчыны адчувалася зладжанае і захапляльнае выканне. Юныя артысты выконвалі беларускія сучасныя і народныя песні, спевы замежных аўтараў. Гучала шмат аўтарскіх песен, якія былі выкананы ўпершыню на святочнай сцэне раённага Дома культуры.

Адчувалася, што фестываль, які мае ўжо шмат традыцый і прыхільнікаў, арганізаваны на высокім узроўні. Завіталі на яго і прадстаўнікі шматлікіх парафій, каб на наступны год прыехаць у Мёры са сваімі праграмамі.

Кожнаму выступленню парафіяльных гуртоў папярэднічае вялікая праца музычных кіраўнікоў і духоўных асобаў. Радасна, што на Віцебшчыне гэтая праца актыўна вядзецца ў парафіяльных супольнасцях, увянчаннем чаго і стаў фестываль «Зорка Бэтлеема».

Пераможцам юбілейнага фестывалю стаў квартэт хлапчукоў з Мёраў. Напэўна, справядліва, што мясцовы калектыў зрабіў сабе такі падарунак на юбілей. А перамога была заслужанай: пра гэта сведчыў і ўзровень выкананння, і ўменне трымацца на сцэне, і сам спеў. Усё гэта з’яўляецца прыкладам для іншых, узорам да чаго трэба імкнуцца, як працаваць і славіць Бога сваім спевам.

Благаслаўляючы ўдзельнікаў фестывалю на дарогу, мёрскі пробашч Кшыштаф Мянкіна запрасіў на наступны год ізноў прыехаць на фестываль, бо гэтая ўрачыстасць у першую чаргу не конкурс, а радаснае праслаўленне, меладычныя праменчыкі зоркі на хвалу Дзіцяці.

Кс. Сяргей Сурыновіч

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў