| Святарскае пасвячэнне дыякана Пятра Рудкоўскага ОР |
| 30.06.2010 14:43 |
24 чэрвеня 2010 г., ва ўрачыстасць Нараджэння св. Яна Хрысціцеля, у віцебскай катэдры св. Барбары адбылося святарскае пасвячэнне. Біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін удзяліў сакрамэнт святарства дыякану Пятру Рудкоўскаму ОР, які застанецца працаваць у Віцебску.Айцец Пётр Рудкоўскі OP — святар, тэолаг, філосаф. Нарадзіўся ў 1978 г. у мястэчку Канвалішкі на Гродзеншчыне. У 2000 г. уступіў у дамініканскі ордэн. Абараніў магістэрскую дысертацыю па тэалогіі ў дамініканскай калегіі ў Кракаве і па філасофіі ў Ягелонскім універсітэце (Польшча). Займаецца сацыяльнай этыкай і метадалогіяй навук, выкладае логіку і метадалогію ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце. Вядзе аўтарскую рубрыку на інтэрнэт-сайце Catholic.by. |
| Фотарэпартаж |
|
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.




24 чэрвеня 2010 г., ва ўрачыстасць Нараджэння св. Яна Хрысціцеля, у віцебскай катэдры св. Барбары адбылося святарскае пасвячэнне. Біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін удзяліў сакрамэнт святарства дыякану Пятру Рудкоўскаму ОР, які застанецца працаваць у Віцебску.
для друку