Іванава: невядомыя разбілі памятны знак у гонар св. Андрэя Баболі | Друк |
Беларусь - Пінская дыяцэзія
15.05.2017 09:15

У горадзе Іванава напярэдадні літургічнага ўспаміну святога Андрэя Баболі невядомымі асобамі была разбіта каменная пліта з памятным тэкстам пра апостала Палесся. Пліта знаходзілася каля «Крыжоў Адзінства» — месца на ўскраіне горада, дзе распачаўся мучаніцкі шлях святога.

Некалькі месяцаў таму стары памятны знак быў заменены на новы. Пашкоджанні былі заўважаны 13 мая. Пра здарэнне прадстаўнікі касцёльнай улады паведамілі ў кампетэнтныя органы.

Святы Андрэй Баболя з’яўляецца апекуном Пінскай дыяцэзіі, у літургіі ўспамінаецца 16 мая. Урачыстасці ў Іванаве ў гэтым годзе пройдуць 20 мая.

(KB)

 
© 2003-2024 Catholic.by