Адышла ў вечнасць Рэгіна Бялевіч — маці а. Пятра Бялевіча ОМІ | Друк |
Беларусь - Пінская дыяцэзія
03.05.2017 18:03

3 мая ва ўзросце 86 гадоў адышла ў вечнасць Рэгіна Бялевіч — маці айца Пятра Бялевіча з супольнасці айцоў аблатаў Марыі Беззаганнай, пробашча парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску, адказнага за выдавецтва Пінскай дыяцэзіі.

Рэгіна Бялевіч нарадзілася ў в. Войткавічы каля Ваўкавыска, удзельнічала ў аднаўленні пасляваеннага Мінска. Яна нарадзіла і выхавала 7 дзяцей, адзін з якіх стаў святаром.

Пахаванне адбудзецца 6 мая ў Крапкавіцах (Польшча, недалёку Аполя). Пахавальная Імша пройдзе ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі (вул. Кс. Душы, 31) у 11:00.

Вечны адпачынак дай ёй, Пане.


 
© 2003-2024 Catholic.by