Ва ўніверсітэце Гомеля прайшоў круглы стол на тэму рэлігіі ў беларускай культуры | | Друк | |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
21.04.2017 09:31 |
Круглы стол на тэму «Рэлігія ў сучаснай беларускай культуры» прайшоў на кафедры філасофіі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны ў межах падрыхтоўкі да Першага беларускага філасофскага кангрэса, які пройдзе ў Мінску ў кастрычніку 2017 года. Удзельнікамі круглага стала сталі архімандрыт Гомельскага Свята-Мікольскага манастыра а. Сава Мажука і пробашч касцёла Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гомелі кс. Славамір Ляскоўскі. |