Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
У Жлобіне ў дзень парафільнага адпусту віншавалі з імянінамі біскупа Казіміра Вялікасельца (абноўлена)
Беларусь - Пінская дыяцэзія
07.03.2017 16:43

4 сакавіка ў дзень сваіх імянін дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Вялікаселец узначаліў урачыстую св. Імшу ў парафіі святога Казіміра ў Жлобіне, дзе ў гэты дзень прыпадаў адпуст.

На ўрачыстасць прыбылі шматлікія парафіяне, госці і святары з Гомельскага і Мазырскага дэканатаў. У гаміліі іерарх заахвоціў вернікаў да плённага перажываня вялікага Посту, які з’яўляецца часам ласкі і навяртання. Таксама біскуп распавёў пра постаць св. Казіміра, які з’яўляецца апекуном Польшчы, Літвы і Беларусі.


На прыкладзе св. Казіміра іерарх звярнуў увагу на вартасць рэлігійнага выхавання ў сям’і. Напрыканцы Імшы парафіяне павіншавалі біскупа з імянінамі, жадаючы моцнага здароў’я і Божага благаслаўлення ў будаўніцтве новага касцёла ў Гомелі.

На заканчэнне вернікі заспявалі літанію да святога Казіміра, пасля чаго  адбылася працэсія з Найсвяцейшым Сакрамэнтам вакол касцёла, якая скончылася ўрачыстым благаслаўленнем.

 

кс. Юзаф Парфяновіч  SAC, фота Аляксандра Сцяпанчанкі

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Пінская дыяцэзія

26.04 12:04Біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка ўзначаліў літургію ў інтэнцыі ахвяраў чарнобыльскай катастрофы
24.04 14:03Вернікі Светлагорска падрыхтавалі велікодную інсцэніроўку пра сучасныя рэаліі
21.04 09:31Ва ўніверсітэце Гомеля прайшоў круглы стол на тэму рэлігіі ў беларускай культуры
19.04 13:54Новыя прызначэнні ў Пінскай дыяцэзіі
04.04 10:43Навучэнцы пінскай семінарыі прынялі ўдзел у набажэнстве Крыжовага шляху ў Баранавічах
03.04 17:16Польскі біскуп Станіслаў Будзік наведаў каталіцкія парафіі Гомельшчыны
03.04 16:42У пінскай семінарыі прайшоў з’езд міністрантаў
28.03 10:52Рэха кінафестывалю «Магніфікат» прайшло ў Мазыры
24.03 12:57Зварот біскупа Пінскай дыяцэзіі Антонія Дзям’янкі з нагоды 85-й гадавіны смерці Слугі Божага біскупа Зыгмунта Лазінскага
21.03 15:26Паслугі акалітату прынялі двое навучэнцаў пінскай семінарыі