Пінская семінарыя ладзіць акцыю «Семінарыст на ўікенд» | Друк |
Беларусь - Пінская дыяцэзія
20.02.2017 10:13

Амаль кожны святар сёння скажа, што адказаць на голас паклікання было няпроста. Заўсёды ёсць нейкія «за» і «супраць», і нярэдка з прычыны ненастойлівасці, магчыма, боязі і нават ляноты малады чалавек пакідае думку пра святарскае служэнне. Думку, якая не прыйшла сама па сабе, а была голасам Бога.

Навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску, маючы досвед такіх ваганняў за плячыма, запрашаюць юнакоў ад 14 гадоў на ўікэнд, каб пабыць семінарыстам.

Акцыя «Семінарыст на ўікенд» — гэта знаёмства з семінарыйным жыццём, з навучэнцамі і выкладчыкамі духоўнай установы, гэта жыццё ў рытме семінарыста на працягу некалькіх дзён.

Зручнасць акцыі ў тым, што існуе магчымасць запісацца на любыя выхадныя.

Запіс і дадатковая інфармацыя па тэлефоне:
+375 25 6044186

(VGr)

 
© 2003-2024 Catholic.by