Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
За адзінства хрысціянаў памаліліся ў Пінску
Беларусь - Пінская дыяцэзія
24.01.2017 15:45

Увечары 19 студзеня ў пінскай катэдры адбылася cвятая Імша аб паяднанні хрысціянаў, якую ўзначаліў біскуп Антоні Дзям’янка.

У набажэнстве, прысвечаным Тыдню малітваў за адзінства хрысціянаў, акрамя вернікаў з Пінска і суседніх мясцовасцей таксама ўдзельнічалі навучэнцы Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі.



У сваёй прамове падчас святой Імшы біскуп Антоні Дзям’янка адзначыў, што малітва за адзінства ўсіх хрысціянаў мае асаблівае значэнне для сучаснага свету, падзеленага нязгодамі. Еднасць на самых розных узроўнях сапраўды неабходная стомленаму ад канфліктаў чалавецтву. Яе цяжка дасягнуць, але з Божай дапамогай і паводле Яго волі яна сапраўды становіцца магчымай. Адзінства настолькі важнае, што менавіта аб ім маліўся Езус на апошняй вячэры з апосталамі. Быць разам — гэта заклік самога Хрыста.



Таксама іерарх падкрэсліў, што ў цяперашні час вялікая колькасць людзей розных хрысціянскіх канфесій аддае жыццё за веру ў Езуса Хрыста, што таксама паказвае існаванне агульнахрысціянскага сведчання ў свеце. Заклік Божага Сына, «каб усе былі адно» (пар. Ян 17, 21), надалей застаецца заданнем для кожнага хрысціяніна будаваць масты дыялогу і супрацоўніцтва, разам ісці да Божага Валадарства.



Арцём Кір’янаў, фота аўтара

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.