Удзельнікі пастырскай сустрэчы духавенства Пінскай дыяцэзіі павіншавалі кс. Валянціна Новака з 30-годдзем святарства | Друк |
Беларусь - Пінская дыяцэзія
19.01.2017 15:48

18 студзеня ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Баранавічах прайшла пастырская сустрэча духавенства і кансэкраваных асобаў Пінскай дыяцэзіі, у якой прымалі ўдзел біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка і дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец.


Віншаванні з нагоды 30-годдзя святарства ў гэты дзень прымаў пробашч баранавіцкай парафіі Узвышэння Святога Крыжа кс. Валянцін Новак, які на працягу 25 гадоў з’яўляўся пробашчам парафіі Перамянення Пана ў Новай Мышы.



На заканчэнне святой Імшы ўдзельнікі сустрэчы прачыталі таксама адмысловую малітву аб адзінстве хрысціянаў — ва ўсім свеце ў Паўсюдным Каталіцкім Касцёле з 18 па 25 студзеня праходзіць Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў.



На пастырскай сустрэчы была прадстаўлена справаздача за мінулы год аб дзейнасці ўсіх структур, якія ўваходзяць у склад Пінскай дыяцэзіі, а таксама прадстаўлены план развіцця ў 2017 годзе.

(IL)
Фота Аляксандры Шчыглінскай

 
© 2003-2024 Catholic.by