Дзяленне аплаткай з удзелам біскупа Антонія Дзям'янкі прайшло ў Катэхетычным каледжы ў Баранавічах | Друк |
Беларусь - Пінская дыяцэзія
19.12.2016 12:10

17 снежня ў Катэхетычным каледжы імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах адбылася аплаткавая сустрэча для студэнтаў, выкладчыкаў і гасцей каледжа.

Традыцыйна святочны вечар распачаўся святой Імшой, якую цэлебраваў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка. Падчас гаміліі біскуп звярнуў увагу на постаць папы Францішка з нагоды яго 80-годдзя і адзначыў, што Пантыфік з’яўляецца прыкладам чалавека, які заўжды дзейнічае і ніколі не спыняецца ў праслаўленні Пана Бога.

Пасля Імшы студэнты прадставілі батлейку на сучасны лад, у якой паспрабавалі паказаць, як змяняюцца адносіны паміж людзмі, калі ў іх жыцці нараджаецца Езус.

Дзяленне аплаткай стварыла асаблівую атмасферу і кожны мог сказаць адзін аднаму добрае слова, складаючы святочныя пажаданні. Кожны мог паўдзельнічаць у цікавых конкурсах і атрымаць прыемныя падарункі.

Кс. Павел Рудзьман
Фота бр. Карнэлія Консэка SVD


 
© 2003-2024 Catholic.by