Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Святарскія рэкалекцыі прайшлі ў Пінску
Беларусь - Пінская дыяцэзія
28.11.2016 13:25

На заканчэнне Года Міласэрнасці 21–24 лістапада на базе Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску адбыліся рэкалекцыі для святароў. Духоўныя практыкаванні сабралі духавенства як з Пінскай, так і з суседніх дыяцэзій.

На працягу трох дзён разам з іерархамі мясцовага Касцёла святары разважалі пра веліч і адказнасць свайго служэння. Асаблівая ўвага была звернута на сузіранне шляху пакліканай асобы ў кантэксце гісторыі збаўлення свету, а таксама на фоне пакутнай і гераічнай гісторыі Касцёла ў Беларусі.

Для кожнага ўдзельніка рэкалекцыі сталі нагодай падвесці вынікі асабістага перажывання Года Міласэрнасці, які ў Паўсюдным Касцёле завяршыўся 20 лістапада, а таксама добрым часам для таго, каб у малітоўным суцішэнні падзякаваць Богу за атрыманыя за гэты год ласкі.

Кс. Андрэй Рылка
Фота Андрэя Бурака
(VGr)

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Пінская дыяцэзія

11.01 09:27У гомельскай Дзіцячай вёсцы арганізоўваецца дзённае прабыванне для людзей з абмежаваннямі
09.01 11:2530 юнакоў прыняло ўдзел у рэкалекцыях па распазнанні паклікання ў семінарыі ў Пінску
23.12 16:36Віншаванні біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі на святы Божага Нараджэння і Новы 2017 год
19.12 12:10Дзяленне аплаткай з удзелам біскупа Антонія Дзям'янкі прайшло ў Катэхетычным каледжы ў Баранавічах
15.12 15:08Католікі Гомеля далучыліся да дабрачыннай акцыі ў падтрымку цяжкахворай дзяўчынкі
30.11 15:35У Мядзведзічах памаліліся за кс. Вацлава Пянткоўскага ў 25-ю гадавіну яго смерці (+фота)
28.11 16:40Дзень духоўных разважанняў прайшоў у пінскай семінарыі
28.11 13:25Святарскія рэкалекцыі прайшлі ў Пінску
28.11 11:49Сустрэча моладзі ў Брэсце: «Міласэрнасць дапамагае адчуць любоў Бога»
25.11 10:53Правінцыял супольнасці арыяністаў на свяце ў Лагішыне: універсальная мова ўсіх людзей — мова любові і міласэрнасці