Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Правінцыял супольнасці арыяністаў на свяце ў Лагішыне: універсальная мова ўсіх людзей — мова любові і міласэрнасці
Беларусь - Пінская дыяцэзія
25.11.2016 10:53

Прысутны на святкаванні пяцігоддзя Дома міласэрнасці ў Лагішыне правінцыял польскай правінцыі супольнасці айцоў арыяністаў кс. Кшыштаф Бараноўскі FDP (на фота ўнізе) адзначыў асаблівую місію справы яго субратоў у Беларусі.


У Лагішыне пры мясцовай парафіі працуе першы ў Беларусі каталіцкі Дом міласэрнасці для пажылых людзей, каардынатарам якога з’яўляецца арыяніст кс. Тадэвуш Шэшка FDP.

Будаўніцтвам Дома міласэрнасці ў свой час займаліся іншыя прадстаўнікі супольнасці арыяністаў –  кс. Мечыслаў Жлабінскі FDP і кс. Станіслаў Паўліна FDP (на фота ўнізе).



«Учынкі міласэрнасці — краевугольны камень, на якім была заснавана наша супольнасць. Наш заснавальнік Луіджы Арыёна — італьянец, які моцна любіў усіх патрабуючых. Ён не ведаў замежных моў, але паўтараў, што ўніверсальнай мовай для ўсіх людзей з’яўляецца мова любові і міласэрнасці. Пра гэта варта памятаць і сёння», — адзначыў святар.

Ад імя Кангрэгацыі ксяндзоў арыяністаў правінцыял выказаў падзяку дырэктару, каардынатару і супрацоўнікам лагішынскага Дома міласэрнасці за іх ахвярную працу, а таксама пажадаў падтрымкі сяброў і дабрадзеяў.

На фота: дырэктар Дома міласэрнасці Аляксандр Фядковіч і каардынатар Дома кс. Тадэвуш Шэшка FDP

«У гэтым месцы дзякуючы ксяндзам арыяністам змагла вырасці справа міласэрнасці. Тут сустракаюцца людзі розных нацыянальнасцяў, веравызнанняў, поглядаў, але мы адчуваем, што ў гэтым доме ёсць любоў і міласэрнасць, — адначыў кс. Кшыштаф Бараноўскі FDP. — Міласэрнасць, якую мы хочам рабіць у імя Бога, накіравана на ўсіх без выключэння. Хачу падзякаваць усім, дзякуючы каму паўстаў гэты Дом міласэрнасці, перадусім касцёльным уладам, а таксама дзяржаўным уладам і ўсім людзям, якія адкрылі сваё сэрца і кашалькі, каб гэты дом існаваў».

Звяртаючыся да пастаяльцаў Дома міласэрнасці, правінцыял арыяністаў пажадаў ім праз чалавечую любоў і міласэрнасць адчуваць блізкасць Бога. «Толькі любоў збавіць свет», — заключыў святар.

Ілья Лапато, фота Аляксандры Шчыглінскай

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Пінская дыяцэзія

20.02 16:24«Молімся, каб Бог паслаў нам сястру з Беларусі»: як працуюць і чым жывуць манахіні з Дома міласэрнасці ў Гомелі?
20.02 10:13Пінская семінарыя ладзіць акцыю «Семінарыст на ўікенд»
15.02 11:50Пінскі музей экспануе унікальны альбом з фотаздымкамі работ Гэлены Скірмунт з помнікамі сакральнага мастацтва
14.02 11:58«Каб усе былі адно»: у Баранавічах прайшоў VI фестываль хрысціянскай музыкі (дададзены фотарэпартаж)
08.02 15:11Абрысы касцёла ўключаны ў афіцыйны лагатып святкавання 920-годдзя Пінска
02.02 10:57У Баранавічах сустрэліся ўдзельніцы малітоўных групп «Маці ў малітве»
30.01 08:30Духоўная семінарыя ў Пінску адзначыла ўспамін свайго апекуна — св. Тамаша Аквінскага
27.01 14:25Шэсць каталіцкіх гуртоў выступяць на фестывалі «Дастукацца да нябёсаў» у Баранавічах
24.01 15:45За адзінства хрысціянаў памаліліся ў Пінску
19.01 15:48Удзельнікі пастырскай сустрэчы духавенства Пінскай дыяцэзіі павіншавалі кс. Валянціна Новака з 30-годдзем святарства