«Канікулы з Богам» арганізавала ў Дамачаве брэсцкая парафія Узвышэння Святога Крыжа | Друк |
Беларусь - Пінская дыяцэзія
28.07.2016 15:13

Брэсцкая парафія Узвышэння Святога Крыжа зладзіла для дзяцей «Канікулы з Богам» у пасёлку Дамачава Брэсцкага раёна. Канікулы праходзілі на працягу дзесяці дзён пры мясцовай парафіі Звеставання Пана.

Падчас «Канікул з Богам» старэйшая моладзь разам з ксяндзом Аляксандрам Канановічам і сястрой Веранікай CSCIJ мела магчымасць паразважаць на такія тэмы, як даросласць, сяброўства, святасць і духоўная сталасць. У праграме былі таксама штодзённая святая Імша, малітвы і актыўны адпачынак на свежым паветры.  

За дзесяць дзён канікул брэсцкая моладзь змагла пазнаёміцца яшчэ бліжэй і стаць сапраўднай сям’ёй. Дадому хлопцы і дзяўчаты ад’язджалі задаволеныя карысным для душы часам і з надзеяй сустрэцца ў Дамачаве ў наступным годзе.


(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by