Пасля першага туру ўступнага экзамена ў семінарыю ў Пінску прыняты чатыры чалавекі | Друк |
Беларусь - Пінская дыяцэзія
22.07.2016 13:51

21 ліпеня ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску адбыўся першы тур уступнага экзамена.

Перад гэтым у семінарыі маладыя людзі прымалі ўдзел у днях малітоўнага засяроджання, на якіх мелі магчымасць адчуць пакліканне да святарскага служэння.

На экзамене абітурыентам неабходна было паказаць свае веды са Святога Пісання і катэхізіса, а таксама з гісторыі і сучаснасці Касцёла.

Па выніках уступнага экзамена і калёквіюма на першы курс былі прыняты чатыры чалавекі: з Брэста, Баранавічаў, Івацэвічаў і Шарашова (Пінская дыяцэзія).


Маладыя людзі, якія жадаюць паступіць у Міждыяцэзіяльную вышэйшую духоўную семінарыю ў Пінску, могуць здаць уступны экзамен таксама ў дадатковы тэрмін — 8 жніўня.

(AG)

Фота Уладзіслава Козела

 
© 2003-2024 Catholic.by